Фарміраванне маўлення праз тэатралізаваную дзейнасць  

- 16:34ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

У яслях-садзе № 31 Мазыра з малодшай групы пачынаецца знаёмства дзяцей з родным словам праз тэатралізаваную дзейнасць.

Згадзіцеся, мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – гэта наш скарб, якім мы павінны ганарыцца. Кожны павінен ведаць родную мову. Спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век праводзілі святы ў нашым родным краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

Тэатралізаваная дзейнасць – адзін з эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзяцей, у якім найбольш ярка выяўляецца прынцып навучання: вучыць – гуляючы.Тэатралізаваная дзейнасць добра развівае маналагічнае і дыялагічнае маўленне.

Таму я актыўна звяртаюся да казак. Выкарыстоўваю цацкі і прадметы, якія адпавядаюць іх зместу. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічаюць у драматызацыі казак “Курачка-Рабка”, “Каза-манюка”, “Муха-пяюха”, “Коцік, Пеўнік і Лісіца”.

Каб дзецям было цікава гуляць разам са мной, я перапранаюся ў бабулю, якая прыносіць ім цікавыя казкі. Разам з дзецьмі мы слухаем, а потым пераказваем і драматызуем беларускія казкі. Дзеці атрымліваюць станоўчыя эмоцыі, праяўляюць пазітыўная якасці характару і адначасова вывучаюць родную мову.

 

Жанна БЛОЦКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 31 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий