“Фізікі” і “Хімікі” Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы ў музеі ручніка  

- 10:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Навучэнцы Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна прынялі ўдзел у цікавай і змястоўнай экскурсіі па тэме “Музейныя экспанаты” (жыццё і быт людзей вачыма фізікаў, хімікаў, гісторыкаў, лінгвістаў, біёлагаў) у школьным музеі ручніка.

Практычна гэта выглядала так: клас падзяліўся на некалькі навуковых лабараторый. Кожная група атрымала заданне – прааналізаваць музейныя экспанаты з пункту погляду навукі. Напрыклад, фізікі павінны былі паказаць усе фізічныя законы, якія выкарыстоўвалі людзі падчас выканання прадметаў быту, і растлумачыць, згодна якім з іх працуе той або іншы музейны экспанат. “Хімікі” мелі магчымасць успомніць усе хімічныя законы, звязаныя з афарбоўкай ільну, шэрсці і хімічным складам гэтых валокан. “Лінгвісты” наглядна ўбачылі культурна-гістарычныя асновы развіцця мовазнаўства. Была магчымасць звярнуць увагу, як у мове ўзнікалі, напрыклад, назвы відаў адзення.Была магчымасць звярнуць увагу. Каб па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, яе трэба ведаць. Ведаць гісторыю гэтай зямлі, імёны славутых людзей, культуру, прыроду. Многае пра сваю краіну вучні даведваюцца на ўроках гісторыі, геаграфіі, літаратуры, са сродкаў масавай інфармацыі. Але большую цікавасць выклікаюць і большую карысць прыносяць непасрэдныя экскурсіі ў музеі.

 

         Мікалай САВІЦКІ,
кіраўнік музея ручніка
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий