У групе падоўжанага дня Міжэвіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці прайшоў тэматычны тыдзень пад назвай “Церамок Правоў, Правілаў і Абавязкаў”.
На працягу тыдня дзеці ў гульнявой форме знаёміліся з правамі, замацаванымі ў “Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці”, Канстытуцыі РБ і іншых дакументах, якія адлюстроўваюць правы і абавязкі дзяцей, вучыліся суадносіць правы і абавязкі, прымяняць прававыя веды ў паўсядзённым жыцці.
На практычным занятку “Я ведаю правы і абавязкі” выхаванцы з задавальненнем выканалі прапанаваныя заданні для пабудавання “Прававога Церамка”. Дзецям неабходна было адгадаць загадкі, знайсці, якія правы казачных герояў парушаны. Я старалася данесці вучням, што кожны з нас мае правы, якія неабходна не толькі ведаць, але і не парушаць правы іншых людзей.
Немалаважнай сталі ілюстрацыйна-кніжная выстава “Дзецям аб праве” і агляд асноўных законаў, якія абараняюць правы дзяцей. З задавальненнем школьнікі праглядзелі і абмеркавалі відэаролік “Правы дзяцей у Беларусі”, прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку “Права на асаблівую абарону (аб правах дзяцей-інвалідаў)”.
Такія мерапрыемствы дазваляюць павысіць узровень прававой граматнасці падрастаючага пакалення, выхоўваюць у іх павагу да закона.
Таццяна ЛЫСУХА,
выхавальнік групы падоўжанага дня
Міжэвіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна