Аўкцыён педагагічных ідэй настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

- 12:59МИНЩИНА, Регионы

Сучасныя сродкі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі на ўроках прыродазнаўча-матэматычнага цыкла абмяркоўвалі педагогі Рассветаўскай сярэдняй школы Клецкага раёна на пасяджэнні метадычнага аб’яднання.

Візуалізацыя ў навучанні – адна з вечных праблем адукацыі. Яна была актуальна яшчэ ў 1957 годзе, калі П’ер Ван Хіель упершыню прадставіў мадэль навучання геаметрыі з апорай на развіццё візуальнага мыслення навучэнцаў. Незвычайна папулярна і актуальна гэта тэма і сёння. Ужыванне розных сродкаў візуалізацыі актывізуе навучэнцаў, узбуджае іх увагу і тым самым дапамагае іх развіццю, садзейнічае больш трываламу засваенню матэрыялу.

У ходзе тэарэтычнай часткі метадычнага пасяджэння педагогі выступалі з дакладамі, дзяліліся асабістым педагагічным вопытам па тэме, удасканалілі свае навукова-тэарэтычныя і метадычныя веды па тэхналогіях візуалізацыі.

Практычная частка мерапрыемства прайшла пад дэвізам “Тэхналогія візуалізацыі: ад тэорыі да практыкі”. Педагогі пазнаёміліся з камп’ютэрнымі праграмамі візуалізацыі інфармацыі, працавалі ў парах, удасканальваючы свае навыкі па складанні інтэлект-карты, а працуючы ў групе, складалі кросэнс. Рэфлексію правялі з дапамогай “воблака слоў”.

У працэсе работы метадычнага аб’яднання педагогі павысілі сваю прафесійную кампетэнтнасць і папоўнілі сваё метадычныя кейсы рэкамендацыямі па арганізацыі дзейнасці настаўніка на ўроках з выкарыстаннем тэхналогіі візуалізацыі.

 

Інна МЯЛЕШКА,
кіраўнік МА
настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
Рассветаўскай сярэдняй школы
Клецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий