З мэтай прафілактыкі сіндрому эмацыйнага выгарання і зняцця эмацыйнага напружання з педагогамі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены трэнінг “Скажам стрэсу – не!”.
У ходзе трэнінгу вялася гутарка пра прычыны ўзнікнення стрэсавых сітуацый у прафесійнай дзейнасці і метадах прафілактыкі стрэсу. Затым на прыкладзе шэрагу гульняў і практыкаванняў былі паказаны розныя спосабы барацьбы са стрэсам. Асаблівую цікавасць у педагогаў выклікала практыкаванне па дыхальнай гімнастыцы “Гукавая гімнастыка”, выкананне якой станоўча ўздзейнічае на ўвесь арганізм. Для ўзняцця настрою і зняцця эмацыйнага напружання таксама выкарыстоўваліся гумар і смех: практыкаванні “Мяч радасці”, “Установы”.
Завяршыўся трэнінг рэфлексіяй, падчас якой кожны з педагогаў выказаў сваё меркаванне пра праведзены трэнінг. На развітанне кожны ўдзельнік атрымаў салодкі прэзент у выглядзе цукеркі з пажаданнем і размалёўку-антыстрэс з памяткай “Метады барацьбы са стрэсам”.
Юлія САСІМ,
педагог-псіхолаг
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка