Інсталяцыя “Міфічны свет вачыма продкаў”  

- 12:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Навучэнцы Дабравольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна ўрачыста адкрылі інсталяцыю “Міфічны свет вачыма продкаў”. Усе прысутныя ўвачавідкі пераканаліся, наколькі багаты духоўны свет беларускага народа, дакрануліся да чароўнага куфэрка старажытнай міфалогіі.

На ўроках працоўнага навучання і ў час заняткаў гуртка “Умелыя ручкі” вучні актыўна ўдзельнічалі ў вырабе дзівосных экспанатаў інсталяцыі – духаў, міфічных істот. З даўніх часоў беларусы звярталіся да апошніх за дапамогай у доме, полі, лесе.

Увазе наведвальнікаў выставы прадстаўлены цікавыя міфічныя вобразы, што жылі побач з нашымі продкамі, а цяпер жывуць сярод нас у цудоўным мястэчку Белавежскай пушчы – Дабраволі.

Вядома, у інсталяцыі “пасяляліся” далёка не ўсе персанажы беларускай міфалогіі. Спадзяёмся, што з кожным годам выстава будзе здзіўляць наведвальнікаў таемнымі адкрыццямі і новымі насельнікамі.

 

Зоя УРБАНОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Дабравольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий