Школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства для настаўнікаў фізікі  

- 16:27ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства сабрала настаўнікаў фізікі Навагрудскага раёна на семінар-практыкум, які праходзіў у Любчанскай сярэдняй школе.

Педагогі абмеркавалі асаблівасці мадэліравання сучаснага ўрока фізікі з выкарыстаннем візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока.

Практычнае ўвасабленне тэмы ўдзельнікі семінару ўбачылі на ўроку фізікі ў 9-м класе, які правяла настаўнік У.А.Зюзькова. Менавіта дзякуючы выкарыстанню апорных канспектаў, складзеных вучнямі, аналізу медыятэкстаў, схем удалося дасягнуць высокай інфармацыйнай насычанасці вучэбнага занятку па тэме “Трэці закон Ньютана”.

Метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Т.Т.Журко пацвердзіла, што візуалізацыя фізічных з’яў і працэсаў садзейнічае засваенню вучэбнага матэрыялу і фарміруе візуальную граматнасць вучняў, што актуальна ва ўмовах усё больш візуалізаванага свету і павелічэння інфармацыйнай нагрузкі.

 

Марына ЛЯЎША,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий