Дыстанцыйны бацькоўскі сход у Дзятлаўскім ЦКРНіР

- 17:27ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Дзятлаўскім цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі ў дашкольнай групе прайшоў дыстанцыйны бацькоўскі сход па тэме «Фарміраванне базавага варыятыўнага кампанента праграмнага матэрыялу па адаптыўнай фізічнай культуры ў выхаванцаў».

Увазе бацькоў была прапанавана інфармацыя ў выглядзе прэзентацыі. Яны пазнаёміліся з карэкцыйнымі, навучальнымі і выхаваўчымі задачамі адаптыўнай фізічнай культуры, з арганізацыяй яе заняткаў ва ўмовах ЦКРНіР. Акрамя гэтага, былі прапанаваны практычныя практыкаванні, якія можна выконваць з дзецьмі ў паўсядзённым жыцці ў дамашніх умовах для ўдасканалення хадзьбы, бегу, поўзання, скачкоў, агульнай і дробнай маторыкі (пальцавага дотыку, умення маніпуляваць прадметамі).

Бацькі таксама прагледзелі відэафільм з фрагментамі заняткаў па адаптыўнай фізічнай культуры. У якасці зваротнай сувязі педагогі распрацавалі апытальнік «Здаровы лад жыцця і адаптыўная фізічная культура». Вынікам сходу сталі станоўчыя водгукі законных прадстаўнікоў па тэме апытальніка.

 

Наталля МІЛЕЙКА,
выхавацель дашкольнай адукацыі
Дзятлаўскага ЦКРНіР

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий