Усе прафесіі патрэбны, або шосты дзень – не лішні

- 18:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Дварэцкай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна з вучнямі сістэматычна праводзяцца прафарыентацыйныя мерапрыемствы. Кожная трэцяя субота з’яўляецца днём працы і прафарыентацыі.

У адну з такіх субот для пачатковых класаў настаўніца пачатковых класаў С.Б.Гайдук арганізавала грамадазнаўчую экскурсію “Прафесіі Дварца”. Вучні 1–4-х класаў адправіліся на экскурсію па аграгарадку Дварэц, каб даведацца, якія прафесіі сустракаюцца ў іх мястэчку. Дзеці задавалі пытанні жыхарам вёскі пра іх прафесіі: чаму падабаецца гэта прафесія, чым яна цікавая, якія ёсць цяжкасці? Па выніках экскурсіі ў школе праводзілася абмеркаванне тых прафесій, якія ім спадабаліся. Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце, вучні з цікавасцю слухалі аповед жыхароў аграгарадка пра іх прафесіі.

У сярэднім звяне настаўнікам гісторыі І.М.Ляўшук была праведзена інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў краіну Гісторыі”. Вучні 5–8-х класаў падзяліліся на дзве каманды і адправіліся ў падарожжа па краіне “Гісторыя”. На кожным прыпынку яны выконвалі заданні. Таксама атрымлівалі інфармацыю на прыпынках “Гэта цікава ведаць!”. Падчас гульні вучні таксама пазнаёміліся з прафесіямі, якія вывучаюць гісторыю: археолаг, архіварыус, егіптолаг, гісторык, крыніцазнаўца. Дзяцей больш зацікавіла прафесія археолага.У старшых класах была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня “Прафесіі, якія мы выбіраем”. Вучні працавалі ў камандзе. З цікавасцю выконвалі розныя заданні: спачатку правялі мазгавы штурм “Знаёмства з прафесіямі”. Каманда адказвала на пытанні, памятаючы, што такое прафесія, сфармуліравала, як правільна трэба ставіцца да выбару сваёй будучай прафесіі. Кожны выказаў свае меркаванні. Гэта заданне не вызвала цяжкасці. У гульні “Веер прафесій” вучні выцягвалі назву прафесіі наўгад, дзяліліся сваімі ўражаннямі ці прыйшлася яна да душы. Прыйшлі ды высновы, што прафесію трэба выбіраць абдумана, каб яна падабалася. Вельмі спадабалася заданне “Што за прафесія?”, дзе трэба было па назве расказаць пра прафесію, яе асаблівасці. Цяжкасці вызвалі прафесія маркетолаг і PR-агент.Вучні кожнага звяна па завяршэнні сваіх мерапрыемстваў вынеслі нешта новае і незвычайнае для сябе. Некаторыя ўжо добра ведаюць, кім яны стануць, а іншыя яшчэ шукаюць прафесію для душы: каб і працаваць было цікава, і заробак быў дастойны.

 

Ларыса ГАНЧАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий