У рамках прафарыентацыйнай работы для знаёмства з армейскім жыццём вучні 10–11-х класаў Нягневіцкай срэдняй школы Навагрудскага раёна адправіліся ў вайсковую часць 75158 Навагрудка, у якой 1 снежня быў арганізаваны дзень адкрытых дзвярэй.
Падчас экскурсіі стала зразумела, што патрымаць у руках сапраўдную баявую зброю – мара не толькі юнакоў, але і дзяўчат. Старшакласнікі змаглі на самой справе адчуць сябе вайскоўцамі.
Знаёмства з вайсковым жыццём пачалося з прагляду фільма пра Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, будні вайсковай часці. Затым гасцям былі прадстаўлены ўзоры баявога і параднага адзення, зброя. Падрабязна растлумачылі юнакам і дзяўчатам прызначэнне той ці іншай баявой тэхнікі, якая была выстаўлена на тэрыторыі часці. Нават дзяўчаты скарысталіся магчымасцю не толькі паглядзець, але і патрымаць зброю ў руках, патрэніравацца ў яе разборцы і зборцы.
Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай. Дзеці шчыра падзякавалі вайскоўцам за магчымасць убачыць іх жыццё знутры. А магчыма, хтосьці з вучняў зацікавіўся вайсковымі прафесіямі не проста так.
Галіна ІСАЕНКА,
дырэктар Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна