Метадычны дзень для настаўнікаў пачатковых класаў

- 14:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Абмен вопытам паміж педагогамі – справа патрэбная, карысная і цікавая. Для творчай групы педагогаў пачатковых класаў Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна быў праведзены метадычны дзень па тэме “Адукацыйны эфект рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай павышэння якасці адукацыйнага працэсу, узроўню прафесійнага майстэрства педагогаў, уключэння іх у творчы педагагічны пошук.

Падчас адкрыцця метадычнага дня ўдзельнікі пазнаёміліся з планам яго правядзення і падзяліліся матэрыяламі па тэме. На аснове напрацовак педагогаў быў выпушчаны метадычны бюлетэнь “Выхаваўчы патэнцыял сучаснага ўрока”, у якім знайшла адлюстраванне самая актуальная інфармацыя: шляхі і ўмовы павышэння выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў у пачатковай школе, дыдактычныя, развіваючыя і выхаваўчыя патрабаванні да сучаснага ўрока, метадычныя рэкамендыцыі па рэалізацыі выхаваўчага аспекту ўрока.

Цыкл адкрытых урокаў, якія правялі настаўнікі пачатковых класаў, дазволіў абмяняцца вопытам прымянення эфектыўных прыёмаў, форм і метадаў павышэння выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў. Падчас наведвання адкрытых урокаў педагогі яшчэ раз пераканаліся, што кожны ўрок валодае ўнікальнай магчымасцю ўплываць на станаўленне шматлікіх якасцей асобы школьніка. Паспяховая рэалізацыя выхаваўчых задач урока можа адбывацца праз арганізацыю работы з дэвізам ці эпіграфам урока, праз спецыяльна падабраны змест вучэбнага матэрыялу, праз прымяненне пошукавых ці даследчых метадаў навучання, выкарыстанне творчых і кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў. Важным выхаваўчым момантам з’яўляецца таксама псіхалагічны клімат на ўроку і асоба настаўніка.

Метадычны дзень завяршыўся рэфлексійнай сустрэчай, на якой удзельнікі метадычнага дня абмеркавалі адукацыйны эфект рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў на адкрытых уроках. Метыдычны выхад дня – зборнік распрацовак урокаў для навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Алена АКУДОВІЧ,
кіраўнік творчай групы настаўнікаў пачатковых класаў
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий