Адзінаццацікласнікі абмеркавалі спосабы супрацьстаяння жорсткасці і насіллю  

- 16:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У 11-м класе Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна прайшла класная гадзіна на тэму “Жорсткасць і насілле. Як ім супрацьстаяць?”

Пры дапамозе актыўных метадаў навучання я імкнулася данесці да падлеткаў паняцці жорсткасці і насілля, спрабавала рассказаць пра законы, якія абараняюць ахвяру насілля, і пра магчымасці самаабароны.

Класная гадзіна пачалася з прагляду відэароліка, пасля якога кожнаму вучню трэба было назваць дзеянні, якія называюцца насіллем, і выказацца, што значыць “жорсткасць і насілле” для яго. Далей была прапанавана схема, па якой падлеткі называлі формы насілля і прыводзілі прыклады.

Падчас работы ў групах, інсцэніруючы сітуацыі, адзінаццацікласнікі вызначыліся з адказам на пытанне “Як пазбегнуць насілля і якія правілы паводзін вы можаце падказаць сваім сябрам?”. Называлі правілы паводзін дома, у школе, на вуліцы. Маладыя людзі разважалі разумна, выказваючыся, што патрэбна звярнуцца за дапамогай да настаўнікаў, бацькоў, у сацыяльна-псіхалагічную службу, міліцыю, а не ўступаць у кантакт з чалавекам, які аказвае псіхічны ці фізічны ціск. Школьнікам таксама была прапанавана анкета, пры аналізе якой я заўважыла, што дзевяць вучняў ніколі не сутыкаліся з насіллем ні дома, ні ў школе, ні ў інтэрнеце.

Цяжкасцей нельга пазбегнуць, галоўнае – навучыцца іх вырашаць. Напрыканцы класнай гадзіны кожны вучань напісаў на лісточку парады і пажаданні свайму аднакласніку на будучае.

 

Марыя СПЕЦЕЛЮН,
класны кіраўнік 11-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий