Конкурс чытачоў “Мы – беларусы” ва ўстанове дашкольнай адукацыі

- 14:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Добрай традыцыяй у яслях-садзе гарадскога пасёлка Радунь Воранаўскага раёна стала правядзенне конкурса чытачоў беларускай паэзіі “Мы – беларусы” сярод выхаванцаў усіх узроставых груп. Выступленне ўдзельнікаў аценьвала кампетэнтнае журы.

Самая маленькая ўдзельніца парадавала нас пацешкай “Белабока-сарока”. Вельмі прыгожым, эмацыянальным было выступленне Соф’і Марцынкевіч з вершам “Ветлівыя словы” Т.Кляшторнай. Дзяўчынкі і хлопчыкі сярэдніх груп паказалі сябе ў якасці дыкламатараў твораў беларускіх паэтаў Я.Купалы, А.Русака, Э.Агняцвет, А.Бадака, Л.Рашкоўскага.

Асабліва парадавалі гледачоў сваімі выступленнямі выхаванцы старшых груп – Стэфанія Янушкевіч з вершам Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі” і Максім Чывель з вершам Д.Бічель-Загнетавай “Белая Русь”. Ніхто не застаўся незаўважаным. Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом. Такі конкурс дае магчымасць выхаванцам далучыцца да твораў беларускай літаратуры і фальклора, адчуць сябе артыстамі.

 

Алена РАМАНОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада г.п.Радунь
Воранаўскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий