У Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшоў творчы конкурс “Міс Завірушка – 2021”.
У шоу прынялі ўдзел дзевяць прэтэндэнтак-вучаніц з 1-га па 7-ы клас: Ксенія Томчык, Аляксандра Мінюк, Соф’я Кавалеўская, Сафія Сакевіч, Лізавета Ётчык, Яна Бялова, Дар’я Юдзіцкая, Паліна Мазур, Аксана Ждан.
Пачалося мерапрыемства з таго, што да дзяцей завітала з далёкай Поўначы Снягурка, якая паабяцала ўсім застацца ў школе аж да Новага года. З роляй Снягуркі выдатна справілася вучаніца 11-га класа Паліна Ангур, якая і была вядучай свята.
Конкурс пачаўся з візітнай карткі, падчас якой дзяўчынкі расказвалі членам журы пра сябе, свае захапленні і мары. Ацэньвалася мастацкае і музычнае афармленне нумара, індывідуальнасць, культура мовы і арыгінальнасць. У конкурсе “Пытанне – адказ” удзельніцы паказалі свой кругагляд, інтэлектульнасць, начытанасць. У конкурсе “Сюрпрыз ад Завірушкі” прадэманстралі творчы талент у вырабе навагодніх сувеніраў.
Свабодна і раскована дзяўчаты дэманстравалі ўменне трымацца на сцэне. Усе дзевяць удзельніц паказалі артыстычнасць і адпаведнасць вобраза зімовай тэматыцы падчас творчага выпрабавання “А ну-ка, давай, танцаваць выходзь”. У перапынках паміж конкурсамі былі запланаваны розныя моманты: “Гульня з залам”, Танцуй як я”. Вучаніца 4-га класа Яна Бялова прадэманстрырвала гімнастычны нумар. Падчас дэфіле ў прыгожых вячэрніх сукенках кожная зачаравала залу сваёй індывідуальнасцю.
Па выніках конкурсу аднагалосна перамагла вучаніца 2-га класа Аляксандра Мінюк, якая і атрымала тытул “Міс Завірушка – 2021”. Другое месца і тытул “Віцэ-міс Завірушка – 2021” раздзялілі паміж сабой вучаніцы 2-га класа Соф’я Кавалеўская і 4-га класа Яна Бялова. Трэцяе месца заняла вучаніца 4-га класа Лізавета Ётчык і першакласніца Ксенія Томчык. Прызам глядацкіх сімпатый узнагароджана вучаніца 6-га класа Паліна Мазур. Аксана Ждан з 7-га класа перамагла ў намінацыі “Міс зачаравашка”, а трэццякласніца Сафія Сакевіч – у намінацыі “Міс кудзесніца”.
Усе пяць этапаў канкурсанткі прайшлі на адным дыханні. Гэта было выдатна, хвалююча і дзіўна! Усе ўдзельніцы атрымалі граматы і добрыя словы віншаванняў.
Ала БАХАРЭВІЧ,
педагог-арганізатар
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна