Сістэма класных гадзін “Школа будучай прафесіі” у 6-м класе  

- 10:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Адказ на жыццёва важнае пытанне “Кім быць?” шукалі вучні 6-га класа Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна падчас занятку ў “Школе будучай прафесіі”.

Падрыхтоўка падлеткаў да ўсвядомленага, абгрунтаванага выбару будучай прафесіі – задача эканамічнай, сацыяльнай і маральнай значнасці ў дзейнасці класнага кіраўніка. “Школа будучай прафесіі” – гэта сістэма класных гадзін, якая накіравана на вырашэнне гэтых задач праз прафарыентацыйныя гульні, мультпарад прафесій і, безумоўна, сур’ёзныя даследаванні. Так шасцікласнікі ў анлайн-рэжыме выконвалі тэст на вызначэнне прафесійных здольнасцей і накіраванасці па Л.Йовайшы. Выявілася, што палова дзяцей мае схільнасць да экстрэмальных прафесій: ратавальнік, міліцыянер, падарожнік, ваеннаслужачы і г. д. Дзяўчынкі маюць схільнасць да працы ў сферы паслуг. Яны цікавяцца, напрыклад, прафесіяй кухар-кулінар.

З прафесіяй ратавальніка нам дапамог пазнаёміцца любімы часопіс “Юны ратавальнік”. На яго старонках мы прачыталі пра нашага аднавяскоўца Дзмітрыя Зайко, які да канца выканаў свой прафесійны і чалавечы доўг. Ён загінуў падчас тушэння пажару ў вёсцы Нёўда. “Прафесія ратавальніка небяспечная, яе варты толькі сапраўдныя юнакі і мужчыны, але ж такая неабходная ў грамадстве,” – да такой высновы прыйшлі вучні.

Зусім нечакана да нас завітаў школьны кухаронак, талісман нашай сталоўкі, з меню ў руках. З ім прыйшла і Алеся Маляўка, школьны кухар, якая расказала, дзе можна вывучыцца на кухара. Дзеці цікавіліся ў Алесі Віктараўны, ці складаная ў яе прафесія, якія заробкі, ці палюбіла сваю прафесію маладая жанчына.

Падчас заняткаў у “Школе будучай прафесіі” усе ўдзельнікі атрымалі выдатныя адзнакі і задумаліся не толькі пра тое “Кім быць?”, але і “Якім быць?”.

  

Тамара СУРАГА,
класны кіраўнік 6-га класа
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий