Вучні пачатковай школы абмеркавалі праблемы бяздомных жывёл

- 19:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Праблеме бяздомных жывёл была прысвечана класная гадзіна “Браты нашы меншыя” у 2-м класе Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.

Дзеці расказвалі пра сваіх хатніх выхаванцаў. Іван Буйвал, напрыклад, знайшоў каля дарогі маленькае кацянё. Разам з матуляй абагрэў, накарміў і выгадаваў яго. Цяпер Цёма – любімец сям’і.

Дар’я Міснікевеч разам з бабуляй лічыць сваіх выхаванцаў – ката Матроскіна, кошак Мілку і Машку – сапраўднымі сямейнымі лекарамі. У бабулі баляць ногі, а жывёлы заўсёды прыстасоўваюцца каля іх, саграваючы сваім цяплом. І бабуля кажа, што боль праходзіць.

Жэня Лазарава сваю Боню знайшла з пакалечанай лапкай, выхадзіла яе, падлячыла. А цяпер гэта сапраўдная прыгажуня.

Шмат яшчэ цікавых гісторый пачулі дзеці на класнай гадзіне і вырашылі клапаціцца і аберагаць братоў нашых меншых, правесці акцыю ў дапамогу прытулку для бяздомных жывёл, які знаходзіцца ў нашым раёне.

 

Іна КАМОРНІК,
класны кіраўнік 2-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий