Залескія школьнікі прымерылі на сябе ролю выбаршчыкаў

- 13:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 9–11-х класаў Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна прынялі ўдзел у выбарах у маладзёжны парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

Перадвыбарная кампанія прайшла “па-даросламу” – з дэбатамі, агітацыйнымі лістоўкамі, выступленнямі кандыдатаў з перадвыбарнай праграмай і планамі на будучыню. Кандыдаты ў дэпутаты ў Маладзёжны парламент Андрэй Вештарт і Павел Грышкевіч бралі ў аснову сваёй агітацыйнай кампаніі не толькі вырашэнне школьных пытанняў, а ішлі ў напрамку паляпшэння экалагічнага стану малой радзімы, здароўезберажэння падрастаючага пакалення, арганізацыі вольнага часу моладзі.

У дзень выбараў вучні актыўна ўключыліся ў галасаванне. Яўка склала 100 %. Юныя выбаршчыкі падчас апытання пры галасаванні казалі пра тое, што моладзь атрымала шанс не проста рэалізаваць сябе, але і дапамагчы сваім аднагодкам, бо дарослыя не заўсёды да канца разумеюць патрэбы маладога пакалення.

Па выніках галасавання перамогу атрымаў вучань 11-га класа Андрэй Вештарт.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий