Тыдзень прававых ведаў у дапаможнай школе № 1 Гродна

- 9:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Традыцыйна ў дапаможнай школе № 1 Гродна прайшоў тыдзень прававых ведаў, і сёлета – пад лозунгам “Пад абаронай закону”. Ужо ў першы дзень у фае школы былі аформлены стэнды на прававую тэматыку, а ў бібліятэцы – выстава, дзе былі сабраны матэрыялы, якія адлюстроўваюць наступствы неабдуманых паводзін.

Адкрыццё тыдня адбывалася ў фармаце 10-хвілінак ва ўсіх класах на тэму “Правы і абавязкі навучэнцаў, замацаваныя ў статуце школы”. З мэтай прадухілення роспачы, неабдуманых паводзін у цяжкіх жыццёвых сітуацыях у школе была арганізавана акцыя “Сто пытанняў даросламу”, размешчана скрыня даверу, дзе кожны жадаючы мог ананімна звярнуцца да адміністрацыі школы, сацыяльнага педагога і педагога-псіхолага.

У рамках тэматычнага тыдня працавала творчая майстэрня: падарожжа ў краіну прававых ведаў “Што такое добра, а што такое дрэнна”, інтэрактыўная гульня “Рознакаляровы свет дзяцінства. Правы вачыма дзяцей”. Для малодшых класаў былі арганізаваны тэматычныя заняткі, дзе ў гульнявой форме вывучаліся правы, трансляваліся мультфільмы, у якіх любімыя героі расказвалі пра свае правы (м/ф “Смяшарыкі”).

Для навучэнцаў старшых класаў увесь тыдзень праходзілі групавыя і індывідуальныя кансультацыі, адыгрываліся праблемныя сітуацыі, звярталася ўвага на добрыя справы чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях. З мэтай прафілактыкі здаровага ладу жыцця і фарміравання карысных звычак для старшакласнікаў была арганізавана віктарына “Я выбіраю здароўе”. Па добрай школьнай традыцыі адбыўся сяброўскі матч паміж навучэнцамі і настаўнікамі. Кожная таварыская сустрэча па валейболе – гэта заўсёды цікава і па-спартыўнаму весела!

Тыдзень прававых ведаў стаў своеасаблівым вынікам работы па прафілактыцы правапарушэнняў і прывіццю прававой культуры.

 

Юлія ТУЛЯ,
педагог-псіхолаг дапаможнай школы № 1 Гродна
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий