Урок бяспекі ад валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада “Фенікс”  

- 9:38МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

У сярэдняй школе № 2 Чавус пытанням бяспекі надаюць вялікую ўвагу, таму што лічаць, што адна з найважнейшых задач школы – навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін.

Стала ўжо добрай традыцыяй правядзенне прафілактычных сустрэч з інспектарамі АДАІ, РАНС, супрацоўнікамі АСВОД і іншых. На пастаяннай аснове праводзяцца заняткі ў Чавускім раённым цэнтры бяспекі. Навучэнцы нашай школы рэгулярна наведваюць абласны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці ў Магілёве. У школьнікаў ёсць магчымасць акунуцца ў максімальна набліжаную да рэальнай амтасферу: эвакуацыя, навальнічны калідор, віртуальнае тушэнне пажару і г.д.

А нядаўна нашу школу наведалі валанцёры пошукава-выратавальнага атрада “Фенікс”. Валанцёры расказалі навучэнцам пра сваю дзейнасць. Далей добраахвотнікі пошукава-выратавальнага атрада правялі для чацвёртакласнікаў занятак па бяспечных паводзінах. Хлапчукі і дзяўчынкі падчас заняткаў даведаліся, як сябе паводзіць і што рабіць, калі згубіўся ў горадзе ці ў лесе. Спецыялісты нагадалі дзецям нумары тэлефонаў экстраных службаў. Далей удзельнікі атрада прадэманстравалі пошукавае абсталяванне і расказалі, для чаго яно выкарыстоўваецца. Таксама дзеці атрымалі адказы на свае пытанні.

 

Ірына ШУНДАЛАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 2 Чавус

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий