Дастойныя вынікі чавускіх старшакласнікаў у рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай дасведчанасці

- 11:01МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Навучэнцы сярэдняй школы № 1 Чавус атрымалі дыпломы ўдзельнікаў і памятныя падарункі ад арганізатараў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці.

Да ўдзелу ў алімпіядзе старшакласнікаў рыхтавала настаўнік матэматыкі Наталля Тарасенка. Вучні прызнаюцца, што без Наталлі Фёдараўны не былі б настолькі паспяховымі.

– Я ўдзельнічаю ў такой алімпіядзе ўжо трэці год, – дзеліцца ўражаннямі ўдзельніца інтэлектуальнага спаборніцтва Дар’я Лапшына. – З кожным годам алімпіяда набірае тэмп, заданні ўскладняюцца, але заўсёды носяць практычны характар. У гэтым годзе і мой аднакласнік зацікавіўся фінансавай дасведчанасцю, і мы разам рашалі задачы. Задачы, трэба сказаць, не з лёгкіх.

Дар’я кажа, што для яе гэтая алімпіяда – важны досвед, які абавязкова спатрэбіцца ў жыцці.

– Вучні сапраўды шмат і ўпарта працавалі, – адзначае Наталля Фёдараўна. – Тым больш, што сёння вельмі важна фарміраваць фінансавую дасведчанасць у грамадстве, і мы, педагогі, ужо гэта робім у школе, на ўроках, на дадатковых занятках. Я рада за маіх вучняў.

 

Аксана ЗАБЯГАЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 1 Чавус

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий