Прыярытэтныя каштоўнасныя арыенціры сучасных школьнікаў   

- 10:45БРЕСТЧИНА, Регионы

Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў у прававым выхаванні вучняў, у прафілактыцы проціпраўных паводзін непаўналетніх і ўжывання псіхаактыўных рэчываў было ў цэнтры ўвагі пасяджэння вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна на тэму “Прыярытэтныя каштоўнасныя арыенціры ў прававым выхаванні”.

Сёння зносіны дзяцей мяняюцца і выклікаюць складаны ўнутраны канфлікт: патрэба мець зносіны застаецца, але рэалізаваць яе ў звыклых формах не ўдаецца. Не ведаючы, як паўплываць на членаў сям’і ці іншых людзей, некаторыя дзеці задумваюць самагубства. Таму бацькам і педагогам варта звяртаць асаблівую ўвагу на паводзіны падлеткаў, каб своечасова выявіць першыя прыметы суіцыдальнага настрою. Пра гэта гаварыла сацыяльны педагог А.В.Карпучык.

Фарміраванне навыкаў бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей – актуальная праблема, абумоўленая аб’ектыўнай неабходнасцю. Важна не толькі засцерагаць дзяцей ад небяспекі, але і рыхтаваць іх да сустрэчы з магчымымі небяспечнымі сітуацыямі, знаёміць з мерамі засцярогі. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Н.М.Курыльчык расказала пра выхаванне адказных і бяспечных паводзін у падлеткаў, захаванне і ўмацаванне іх здароўя ў рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня і аздараўленчай кампаніі.

Станаўленне грамадзяніна адбываецца ў грамадскай дзейнасці, вопыт якой можна набыць праз удзел у рабоце дзіцячых і маладзёжных арганізацый і аб’яднанняў. Педагог-арганізатар Г.К.Завадская падзялілася вопытам па арганізацыі занятасці вучняў у вольны час.

 

Наталля КУРЫЛЬЧЫК,
кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў
Бабрыкоўскай сярэдняй школы
Пінскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий