Маларыцкія святары наведваюць дзіцячыя дамы сямейнага тыпу

- 15:47БРЕСТЧИНА, Регионы

Штогод у час Каляднага посту благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы, протаіерэй Віктар Паляціла і настаяцель храма вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы протаіерэй Анатоль Дударчук наведваюць дзіцячыя дамы сямейнага тыпу Маларытчыны. 

Нядаўна святары пабывалі ў трох дамах: у бацькоў-выхавальнікаў Таццяны і Вячаслава Абрамук (8 прыёмных і двое сваіх дзяцей), Валянціны і Пятра Лямачка (10 прыёмных дзяцей), Алены і Уладзіміра Бойка (6 прыёмных дзяцей). Госці пажадалі хлопчыкам, дзяўчынкам і іх бацькам-выхавальнікам здзяйснення ўсіх мар і божага благаславення.

Віктар Паляціла і Анатоль Дударчук прыехалі не пустымі рукамі, а з вітаміннай прадукцыяй – яблыкамі з уласнага саду.

Між іншым, на прысядзібнай тэрыторыі ДДСТ Валянціны і Пятра Лямачка некалькі гадоў назад быў закладзены вялікі сад з 40 саджанцаў яблынь розных гатункаў, 40 кустоў буякоў і інш. У закладцы будучага саду ўдзельнічалі Віктар Паляціла і Анатоль Дударчук, якія, дарэчы, дапамаглі і ў закладцы саду на прысядзібнай тэрыторыі ДДСТ Таццяны і Вячаслава Абрамук. Будучай вясной невялікі сад з’явіцца і на тэрыторыі ДДСТ Алены і Уладзіміра Бойка.

 

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий