Канікулы з творчым і інтэлектуальным патэнцыялам

- 9:03МИНЩИНА, Регионы

Дзецям на канікулах сумаваць не даводзіцца. У гэты час для творчых і ініцыятыўных хлопчыкаў і дзяўчынак установы дадатковай адукацыі прапануюць шмат цікавага.

У Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца рабіць калядныя паштоўкі, развучваюць вясёлыя навагоднія танцы. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах Dans Mixe, ярка выступіўшы на навагодніх дабрачынных святах, нарэшце самі сустрэліся з Дзедам Марозам і атрымалі падарункі, салодкія прызы.

А навучэнцы сярэдняй школы № 3 Вілейкі, праводзячы на канікулах час цікава і карысна, наведваюць заняткі па інтарэсах “Творчая дзейнасць у асяроддзі праграмавання Scratch” і “Адукацыйная робататэхніка з WeDo”. Захопленыя робататэхнікай чацвёртакласнікі ўжо паспелі зрабіць і запраграмаваць ёлку. Акрамя таго, дзеці зрабілі навагоднія віншавальныя музычныя паштоўкі з анімацыяй для сваіх родных і блізкіх.

 

Марына КУНЯЎСКАЯ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий