Музычная забава “Прыйшла Каляда!”

- 15:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Першае народнае свята ў новым годзе – Каляды. З гэтай нагоды ў дзіцячым садзе вёскі Ялуцавічы Зэльвенскага раёна прайшла музычная забава “Прыйшла Каляда!”.

Дзеці гулялі, спявалі песні, вадзілі карагоды. Былі і казачныя персанажы: Козачка, Цыганка, Мядзведзь. Прычым, дашкольнікі былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі.

Па традыцыі кожны год выхаванцы развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Наша “Каляда” была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гульняў.

Штогод дзеці актыўна прымаюць удзел у гэтым вясёлым свяце, а педагогі імкнуцца стварыць для выхаванцаў атмасферу Каляд. Знаёмства з народнымі святамі і абрадамі займае асаблівае месца ў сістэме выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Урачыстасць, атрыбутыка, святочнае нацыянальнае адзенне, фальклорныя песні – усё гэта садзейнічае выхаванню патрыятычных пачуццяў, у дзяцей узнікае жаданне разумець беларускую мову і размаўляць на ёй, вывучаць родную культуру, традыцыі. 

 

Таццяна ЧАРНЯК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі,
кіраўнік музычнага выхавання
дзіцячага сада в.Ялуцавічы
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий