Дапаможнік па беларускай літаратуры ад настаўніка-метадыста Радунскай сярэдняй школы Святланы Кампанеец

- 15:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выпушчаны з друку метадычны дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Беларуская літаратура. Планы-канспекты ўрокаў. 10 клас (II паўгоддзе)”, які падрыхтавала настаўнік-метадыст Радунскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна Святлана Кампанеец.

Выданне ўключае паўрочныя распрацоўкі па беларускай літаратуры для 10-га класа на II паўгоддзе навучання і змяшчае 27 урокаў.

Метадычныя матэрыялы рапрацаваны згодна з абноўленым зместам адукацыі, вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” для 10-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, вучэбным дапаможнікам “Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання” (А.П. Бязлепкіна-Чарнякевіч, А.А.Акушэвіч і іншыя).

Планы-канспекты ўрокаў размеркаваны адпаведна з прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем, вызначаюцца актуальным афармленнем, насычанасцю і разнастайнасцю розных прыёмаў, метадаў і форм работы на ўроках, у распрацоўках назіраюцца элементы інтэграцыі, апоры на раней вывучаны матэрыял.

Сістэма прапанаваных урокаў спрыяе паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі мастацкага тэксту ў агульным, а таксама разуменню мікратэм і падтэксту. Значная ўвага надзяляецца асэнсаванаму чытанню, аналізу і сінтэзу прапанаванага навучальнага матэрыялу.

У дапамогу настаўніку ў планы-канспекты ўрокаў уключаны дадатак са спасылкай на гугл-дыск з мастацкімі творамі і ілюстрацыямі, QR-коды са спасылкамі на відэафільмы і музычныя творы.

Распрацаваныя матэрыялы садзейнічаюць рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў літаратуры, фарміраванню духоўна-маральных каштоўнасцей.

Метадычны дапаможнік прызначаецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Настаўнік можа ўносіць карэктывы з улікам магчымасцей, узроўню падрыхтаванасці класа, а таксама з улікам асаблівасцей кожнага вучня.

 

Ірына УДАЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Радунскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий