У Міжэвіцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна прайшлі мастар-класы па вырабе фігуркі анёла-захавальніка.
Выбралі фігуру анёла невыпадкова. Лічу, што такая фігурка, зробленая сваімі рукамі, можа стаць незабыўным падарункам для родных і знаёмых ў навагоднія, калядныя і сямейныя святы.
Вучні 7–8-х класаў пазнаёміліся з тэхналогіяй вырабу фігуркі анёла. Для гэтага неабходна правільна складваць паперу, асцярожна карыстацца нажніцамі і клеем, быць акуратнымі і цярплівымі.
Аналагічныя майстар-класы былі праведзены для вучняў Азярніцкай і Рахавіцкай школ, якія два разы ў тыдзень прызджаюць да нас на ўрокі працоўнага навучання.
Прыемна адзначыць, што ў рамках раённага фестываля “Хрыстаславы–2022” у майстар-класе прынялі ўдзел ганаровыя госці: начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Святлана Валько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Наталля Грасевіч, сакратар Навагрудскага епархіальнага ўпраўлення протаіерэй Дзмітрый Сёмуха, благачынны цэркваў Слонімскай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі.
Фігуркі анёлаў, зробленыя ўручную, асабліва рукамі дзяцей, дораць асаблівы радасны настрой і становяцца сапраўднымі абярэгамі ў доме.
Ірына КОЎГАР,
настаўнік працоўнага навучання
Міжэвіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна