Педагагічны савет па кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка

- 16:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна прайшоў педагагічны савет па тэме “Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка як неабходная ўмова ўпраўлення якасцю адукацыі”.

Вядома, што адукацыйны працэс – гэта дзейнасць трохбаковая. Яе ўдзельнікамі з’яўляюцца вучні, настаўнікі і бацькі. Кожны зацікаўлены ў дасягненні навучальных вынікаў і ў тым, каб гэтыя вынікі былі ацэнены аб’ектыўна, каб былі выключаны выпадкі суб’ектыўных і памылковых меркаванняў, каб адзнакі адлюстроўвалі сапраўдную паспяховасць вучняў.

Сёння вучні і іх бацькі чакаюць ад настаўніка перш за ўсё, каб ён разумеў іх і іх праблемы і разам з тым быў строгі, паслядоўны і справядлівы. Таму задача настаўнікаў – стварыць такую сітуацыю на ўроку, каб з’явіліся і патрэба, і матыў да вучэбнай дзейнасці.

Большасць вучняў лічаць, што адзнака – гэта паказчык якасці ведаў, яны згодны з ацэньванем настаўнікаў; атрыманне дрэннай адзнакі звязваюць з адпаведнай падрыхтоўкай. Адзнака іграе важную ролю ў жыцці вучняў, уздзейнічае на іх агульнае самаадчуванне і з’яўляецца паказчыкам паспяховасці навучання.

У руках настаўніка адзнака – вялікая сіла, якая можа рухаць наперад развіццё дзіцяці, прымусіць яго верыць у свае сілы, а можа і знішчыць.

Такім чынам, можна зрабіць наступны вывад, што правільна арганізаваная праверка ведаў дазваляе настаўніку пастаянна бачыць і ацэньваць, як адбываецца фарміраванне уменняў і навыкаў вучняў класа. Кантрольна-ацэначная дзейнасць была, ёсць і будзе пастаянным складнікам адукацыйнага працэсу, а праца педагогаў па гэтым накірунку і ў далейшым будзе пастаянна ўдасканальваецца.

                                                                                  

Таццяна ДАМУЦЬ,
намеснік дырэктара па ВВР
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий