Тэматычны тыдзень “Птушкі” прайшоў у Крэўскім яслях-садзе − сярэдняй школе  

- 11:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Крэўскім яслях-садзе − сярэдняй школе Смаргонскага раёна ў рознаўзроставай групе № 1 прайшоў тэматычны тыдзень “Птушкі”.

Для таго каб паспяхова рэалізаваць задачы тэматычнага тыдня па тэме “Птушкі”, педагогамі быў сабраны ілюстраваны дыдактычны матэрыял, аформлена падборка пазнавальнай і мастацкай літаратуры. У інфармацыйным кутку для бацькоў былі падрыхтаваны паведамленні “Як дапамагчы птушкам перажыць зіму”, “Як падкармліваць птушак”. Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: “Адзін – шмат”, “Назаві ласкава”, “Раскажы пра птушку”.

Зараз вельмі складаны перыяд для ўсіх жывёл, у тым ліку і для птушак. З выхаванцамі праведзены гутаркі на тэмы: “Як і чым накарміць птушак, якія прылятаюць да кармушкі”, “Як жывуць птушкі ў лесе зімой”.

У час заняткаў па гэтай тэматыцы дзеці пазнаёміліся з гукамі прыроды зімой (хруст снегу, завыванне завірухі, завыванне ветру, лютая сцюжа) і галасамі птушак (сініцы, вераб’я, сарокі, дзятла, вароны). Выхаванцы чыталі вершы пра птушак беларускіх аўтараў М.Хведаровіча “У завею”, С.Новіка-Пяюна “Верабейчык”, В.Віткі “Верабей”, С.Шушкевіча “Нашы сябры”. Свае ўражанні дзеці перадавалі ў малюнках і аплікацыях, а самыя маленькія сябры птушак з паперы стваралі кармушкі.

 

Аксана ДВАРАНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Крэўскага ясляў-сада − сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий