Пра прафесію дызайнера ўпакоўкі ад дацэнта БНТУ

- 13:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 8-га класа Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна сустрэліся з дацэнтам кафедры прамысловага дызайну і ўпакоўкі БНТУ Вікторыяй Ярковіч.

Сустрэча адбылася ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на этапе першаснага прафесійнага выбару і праектавання паспяховай кар’еры”. Школьнікі даведаліся, што такое прамысловы дызайн, як праходзіць работа над праектамі, хто такія дызайнеры ўпакоўкі, чым яны займаюцца, што павінен ведаць і ўмець дызайнер упакоўкі, якія патрабаванні да тых, хто вырашыў выбраць гэтую прафесію, каму яна можа быць цікавай і чаму з’яўляецца важнай і запатрабаванай у наш час. Сустрэча атрымалася жывая і пазітыўная.

Вікторыя Уладзіміраўна, акрамя выкладчыцкай справы, займаецца таксама акварэльным жывапісам. Пазнаёміцца з яе работамі вучні маглі, наведаўшы выставу работ і майстар-клас выкладчыка і мастачкі ў Музеі-сядзібе М.К.Агінскага.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий