Літаратурная гадзіна “Летапісец свайго краю”  

- 18:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Літаратурная гадзіна “Летапісец свайго краю” прайшла ў школьнай бібліятэцы Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна і была прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння Веры Вярбы – вядомай беларускай паэтэсы, перакладчыцы.

Дзейнасць Веры Вярбы ўзбагаціла беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй паэтэсы і яе творчай спадчынай. Тэмай размовы сталі вядомыя зборнікі паэзіі “Вочы вясны”, “Белыя пісьмы”, “Яраслаўна”. Навучэнцамі быў прачытаны верш “Ручнікі”, які, дарэчы, быў пакладзены на музыку Мікалаем Пятрэнкам і стаў папулярнай песняй ансамбля “Песняры”.

Творы Веры Вярбы былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Кругі быцця”. Выстава складалася з раздзелаў, прысвечаных жыццю і творчасці паэтэсы. У раздзеле “Прагнучы вышыні” увазе навучэнцаў былі прапанаваны зборнікі паэзіі “Вочы вясны”, “Белыя пісьмы”, “Пралеска”, “Высакосны год”, “Выбранае”, “Мая маленькая планета”, “Апошні верасень”.

Кожны мог пазначыць для сябе прачытаныя і непрачытаныя творы. Нехта захацеў перачытаць, а нехта – пазнаёміцца з імі ўпершыню.

 

Наталля ГУШТЫН,
бібліятэкар
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий