“Кола беларускіх гульняў” у свіслацкім цэнтры творчасці  

- 15:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Цікавая гульня здольна аб’яднаць, а кожнае свята з ёй праходзіць весела і яскрава. У гэтым упэўніліся ўдзельнікі гульнёвай праграмы “Кола беларускіх гульняў”, якая прайшла ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы.

У чарговы шосты школьны дзень дваравыя каманды горада сустрэліся ў прыбраным у беларускім стылі фае цэнтра творчасці. Педагогі-арганізатары ў ролі гаспадынь прывіталі юных свіслачан і правялі павучальную гутарку пра святы нашых продкаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свае веды пра гістарычнае мінулае і традыцыі свайго народа. А далей іх чакала сапраўднае спаборніцтва.

“Кола гульняў” пачалося традыцыйнымі каляднымі гульнямі “Лапці”, “Рэшата”, “У казла”, а мех з зернем і невялікія рэчы ў ім дапамаглі жадаючым паўдзельнічаць у жартоўнай варажбе і даведацца, што іх чакае ў новым годзе.

Пасля каманды аб’ядналіся ў карагод і песняй “Жавароначкі, прыляціце” “наблізілі” надыход вясны. Дзеці танцавалі з папяровымі птушкамі, а потым успомнілі святочныя гульні вясновага цыклу. З захапленнем хлопчыкі каталі фарбаваныя яйкі па ручніках, а дзяўчынкі плялі косы з “праменняў” сонца.

Далей удзельнікі гульнёвай праграмы пагулялі ў купальскія гульні “Вянок шчасця”, “Шуляк”, “Вершнікі”, скакалі праз імправізаванае вогнішча.

У заключэнні сустрэчы каманды спаборнічалі ў збіранні бульбы, а восеньская гульня “Каравай” паднесла ўсім салодкія пачастункі і асалоду ад сустрэчы з новымі сябрамі.

 

Алена БАЛЕЙКА,
педагог-арганізатар
Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий