Праект “Традыцыі беларускай сям’і. Беларуская кухня” у свіслацкім ДЦРД

- 13:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рознаўзроставай беларускамоўнай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы рэалізаваны праект “Традыцыі беларускай сям’і. Беларуская кухня”.

У рамках праекта хлопыкі і дзяўчынкі павысілі пазнавальную актыўнасць да гісторыі і традыцый беларускага народа, пазнаёміліся з нацыянальнымі стравамі беларускай кухні. З дзецьмі былі праведзены пазнавальныя гутаркі “Абрады і традыцыі беларускага народа”, “Адкуль наш род”, “Беларускі касцюм”.

З весялосцю і запалам выхаванцы гулялі ў фальклорныя гульні “Лапаточкі”, “Гусі”, “Воўк і авечкі”, абыгрывалі гульнявыя сітуацыі “Адкрыем бабулін куфэрак”, “Апранаем ляльку”.

Вельмі спадабалася дзецям слухаць і выконваць народныя песні “Купалінка”, “Полька беларуская”, “Ой, рэчанька, рэчанька”, слухаць апавяданне Т.Жмур “Залаты лянок”.

З цікавасцю малыя знаёміліся з глінаю, на занятках па выяўленчай дзейнасці ляпілі фігуркі жывёл і птушак, малявалі беларускі фартух, выконвалі аплікацыю “Беларускі ўзор”.

Дзякуючы сумеснай дзейнасці сем’яў выхаванцаў і выхавальнікаў групы быў праведзены выніковы занятак “Традыцыйная страва маёй сям’і”, дзе кожнае дзіця змагло прадэманстраваць традыцыйную страву сваёй сям’і, ну і вядома ж, паспрабаваць усе стравы на смак.

Па выніках праекта створана інфармацыйная папка “Як нашы продкі гасцей частавалі” і альбом з традыцыйнымі стравамі сем’яў нашых выхаванцаў “Беларуская нацыянальная кухня”.

 

Вікторыя ДЗЮРБАШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий