Выхаванцы зэльвенскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці знаёміліся з турыстычным бізнесам  

- 9:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сюжэтна-ролевая гульня “Турыстычнае агенцтва” прайшла ў старшай групе № 7 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 гарадскога пасёлка Зэльва. Асноўная мэта тэматычнай забавы – садзейнічаць сацыялізацыі дзяцей праз знаёмства з сучаснай рэчаіснасцю, удакладняць і пашыраць уяўленні пра турызм.

Выхаванцы замацавалі атрыманыя веды пра прафесіі турыстычнага бізнесу. Адна частка групы ператварылася ў супрацоўнікаў турагенцтва (дырэктара, менеджэра па турызме, тураператара, касіра, экскурсавода), а другая – у турыстаў, якія самі выбіралі маршрут для падарожжаў.

Падчас гульні дашкаляты не толькі развівалі камунікатыўныя навыкі (вучыліся размяркоўваць ролі, падрыхтоўваць неабходныя ўмовы, падбіраць атрыбуты, дамаўляцца пра паслядоўнасць сумесных дзеянняў), але і паказалі шырокія веды і творчы падыход пры рэкламе розных цікавых мясцін Беларусі.

Менеджэры па турызме рэкламавалі наведвальнікам туры ў Мінск, Гродна, Брэст, Белавежскую пушчу. З энтузіязмам дзеці распавядалі пра гэтыя мясціны, выкарыстоўваючы відэаматэрыялы, прэзентацыю, выставачную галерэю фотаздымкаў.

Гульня далучала дзяцей да пошукава-даследчай дзейнасці, яны вучыліся арыентавацца на карце, вызначаць маршруты. Тэматычная забава спрыяла выхаванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў патрыятызму, любові і гонару за Беларусь.

 

Валянціна БАЛТРУЧОК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий