Сенсорны цэнтр для ўсебаковага фарміравання асобы дзіцяці  

- 16:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка створаны сенсорны цэнтр.  

У цэнтры размешчана шмат дыдактычных гульняў: “Вызначы форму”, “Цудоўная торбачка”, “Раскладзі па колеры”, “Пазнай на смак”, “Пазнай па паху”, “Што шуміць” і інш. Усё гэта знаходзіцца ў даступным для дзяцей месцы.

Дзякуючы сенсорнаму цэнтру дзеці могуць займацца не толькі на занятках, але і самастойна даследаваць прадметы, групіраваць іх па колеры і форме вакол узора-эталона, вучыцца паслядоўнаму агляду і апісанню формы. У іх ёсць магчымасць трэніраваць навыкі абследавання і аналізаваць прадметы, іх якасці, уласцівасці, вучыцца пазнаваць прадметы па шуме, паху, смаку, форме, колеры.

Гуляючы, дзеці нават не заўважаюць, што яны атрымоўваюць не толькі задавальненне, але і рознабаковыя ўяўленні пра якасці навакольнага свету. Дзякуючы даступнасці дыдактычнага матэрыялу ў іх ужо ў гэтым узросце фарміруецца цэласнае ўспрыманне прадметаў, а гэта значыць, што сенса-маторнае развіццё складае фундамент разумнага развіцця, што неабходна для ўсебаковага фарміравання асобы дзіцяці.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий