Тыдзень акцябрат у Старадварэцкім яслях-садзе – базавай школе

- 8:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У студзені ў Старадварэцкім яслях-садзе – базавай школе Бераставіцкага раёна прайшоў традыцыйны тыдзень акцябрат.

Тэматычныя дні тыдня запрасілі акцябрат у завочнае падарожжа “Гістарычнае мінулае роднага краю”, квест-гульню “Да алімпійскіх вяршынь”, акцябрацкі квіз “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я”.

Асаблівая ўвага была накіравана на выхаванне любові і павагі да роднага краю, выхаванне пачуцця гонару за беларускі народ, пачуцця патрыятызму і адказнасці за лёс сваёй малой радзімы.

Вучні пазнаёміліся з жыццём і подзвігам Марата Казея, імя якога носіць піянерская дружына школы. Прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Свечка Памяці”. Акцябраты былі актыўнымі ўдзельнікамі творчай працы па састаўленні фотакалажа “Я – акцябронак”, вырабе пажарнай машыны да Дня ратавальніка.

Удзел у фотачэленджы ў сацыяльных сетках “Настрой#ZIMA” вельмі спадабаўся дзецям і надаў мерапрыемству незвычайны характар.

Напрыканцы тыдня акцябраты дзяліліся ўражаннямі і склалі пажаданні ў выглядзе рознакаляровага ланцужка “Пісьмо сябру”. Адно адному яны жадалі здароўя, шчасця, добрых адзнак, поспехаў, міру і дабрыні.

 

Алена СЦЕФАНКОВА,
педагог дадатковай адукацыі
Старадварэцкага ясляў-сада – базавай школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий