Заняткі на згуртаванне дзіцячага калектыву  

- 13:27ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў занятак на згуртаванне дзіцячага калектыву з выхаванцамі старшай групы № 1.

Наведваючы ўстанову дашкольнай адукацыі, дзіця значную частку свайго жыцця праводзіць у калектыве аднагодкаў. Улічваючы гэта, вельмі важна, каб узаемаадносіны дзяцей былі добразычлівымі. Згуртаваная група дазваляе дзіцяці адчуваць сябе камфортна і дапамагае фарміраванню гарманічна развітай асобы.

У ходзе занятку былі выкарыстаны гульні і практыкаванні на развіццё ўмення працаваць у камандзе, развіццё камунікатыўных навыкаў, умення дамаўляцца.

Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі гульні К.Фопеля “Пачасаць спінку”, “Сіямскія двайняты”, “Галавамяч”, “Хмарачос”, “Апладысменты па крузе”. Правядзенне гэтых гульняў спрыяла развіццю ў дзяцей эмацыйнага інтэлекту і дапамагала педагогу ствараць у дзіцячым калектыве сяброўскую атмасферу.

Такім чынам, развіццё камунікатыўных навыкаў дзіцяці, умення працаваць у камандзе, падпарадкоўвацца ўсталяваным правілам з’яўляецца неабходнай асновай для стварэння згуртаванага дзіцячага калектыву.

 

Юлія САСІМ,
педагог-псіхолаг
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий