Музычная забава “Да нас госці завіталі”

- 12:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вялікую ролю ў фарміраванні дзіцяці адыгрываюць беларускія народныя гульні. У іх праяўляюцца творчыя здольнасці выхаванцаў, фантазія, чалавечыя якасці, калектывізм. У яслях-садзе № 14 Смаргоні прайшла цікавая музычная забава “Да нас госці завіталі”.

У госці да дашкольнікаў завіталі вясёлыя героі Васілінка і Несцерка. Яны знаёмілі і праводзілі з дзецьмі розныя народныя гульні: “Блін гарыць”, “Лапці”, “Ты, Надзейка, раскажы”, “Грушка”, “Гарлачык”. Усе прапанаванныя забавы маюць моўныя вытокі, у якія ўнесены простыя гукавысотныя інтанацыі. Вясёлы Несцерка тлумачыў выхаванцам сэнс многіх слоў, якія сустракаліся ўпершыню ў гульні. Гэта не толькі ўзбагаціла слоўнікавы запас дзяцей, але і садзейнічала іх агульнаму развіццю, звароту да народнай традыцыі. Васілінка тлумачыла, як трэба гуляць у тую ці іншую гульню.

Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. У канцы мерапрыемства за вясёлыя гульні выхаванцы падзякавалі сваіх гасцей песняй “Несцерка” (музыка Уладзіміра Сарокіна, словы Уладзіміра Мазго). Забава атрымалася вясёлая і пазнавальная.

 

Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий