Для першакласнікаў Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа Пінскага раёна была праведзена гульня-падарожжа “Беларусь сучасная і ў мінулым”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім захапленнем падарожнічалі па станцыях, дзе яшчэ раз паўтарылі і замацавалі веды пра дзяржаўныя сімвалы, прыгадалі славутыя мясціны Мінска і Брэсцкай вобласці. На станцыі “Беларускае народнае адзенне, промыслы, стравы” вучні даведаліся, як выглядалі і ў што апраналіся продкі, чым яны займаліся і якія стравы з’яўляюцца нацыянальнымі.
На станцыі “Вялікая Айчынная вайна” дзеці ўсвядомілі, што подзвігі юных герояў-антыфашыстаў – гэта ўзор мужнасці і патрыятызму, прыклад для пераймання.
Закончыўшы падарожжа, маленькія патрыёты прыйшлі да высновы, што трэба заўсёды з павагай адносіцца да культуры, традыцый і быць удзячнымі загінуўшым салдатам і выжыўшым ветэранам.
Любоў ЗАНЬКА,
настаўнік пачатковых класаў
Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа
Ганцавіцкага раёна