Падарожжа ў віртуальную лабараторыю Якуба Наркевіча-Ёдкі на незвычайным ўроку фізікі

- 13:34БРЕСТЧИНА, Регионы

У рамках святкавання Дня беларускай навукі ў 8-м класе Начаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна прайшоў незвычайны ўрок фізікі, на якім вучні разам з настаўнікам трапілі ў віртуальную лабараторыю выдатнага айчыннага вучонага ХІХ стагоддзя ў галіне фізікі, медыцыны і метэаралогіі Якуба Наркевіча-Ёдкі.

Дзякуючы інтэрактыўнаму плакату, распрацаванаму з дапамогай анлайн-сэрвісу Genial.ly, вучні не толькі пазнаёміліся з дзейнасцю Якуба Наркевіча-Ёдкі, але і разабраліся з законамі паслядоўнага злучэння праваднікоў. Асноўныя тэарэтычныя веды былі прадстаўлены на плакаце ў выглядзе інтэрактыўных метак, дзе інфармацыя раскрывалася па адным кліку.

Васьмікласнікі падзяліліся на дзве каманды: эксперыментатараў і тэарэтыкаў. Першыя збіралі рэальныя электрычныя ланцугі, а другія – віртуальныя ў дадатку Macromedia Flash Player 8.0. Вынікі сваёй работы ўдзельнікі каманд параўналі і зрабілі высновы наконт заканамернасцей паслядоўнага злучэння праваднікоў. Дадатак Macromedia Flash Player дапамог пазнаёміцца з прынцыпам дзеяння рэастата і яго прымяненнем.

Акрамя таго, у інтэрактыўнай лабараторыі вучні рашалі задачы па тэме, а таксама паўтарылі тэхніку бяспечных паводзін з электрапрыборамі як на ўроку фізікі, так і ў жыцці.

Урок прайшоў цікава і запамінальна. Васьмікласнікі не толькі пазнаёміліся з вучэбным матэрыялам, але і адкрылі для сябе яшчэ адну цікавую старонку нашай спадчыны.

 

Сяргей ПАДГУРСКІ,
настаўнік фізікі і інфарматыкі
Начаўскай сярэдняй школы
Ляхавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий