Гульня-падарожжа “Мы ўмеем, мы пакажам”

- 20:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Самастойнасць – каштоўная і вельмі патрэбная якасць. Выхоўваць яе патрэбна з ранняга дзяцінства. Для развіцця і замацоўвання навыкаў самаабслугоўвання ў другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка праведзена гульня-падарожжа “Мы ўмеем, мы пакажам”.

Дзяцей чакала шмат цікавых і займальных выпрабаванняў. Апынуўшыся на станцыі “Слухаем і адказваем”, яны адказвалі на пытанні па вершах А.Барто “Дзяўчынка чумазая”, Л.Варанковай “Маша-растеряша”, З.Аляксандравай “Што ўзяла, кладзі на месца”. Дзякуючы гэтаму заданню выхаванцы замацоўвалі веданне прадметаў адзення, паслядоўнасць умывання.

Апынуўшыся на станцыі “Я сам”, дзеці вучыліся ўласнымі намаганнямі дасягаць мэты, развіваць пачуццё задавальнення ад зробленай працы, упэўненасць у тым, што калі пастарацца, то многа можна зрабіць. Далей хлопчыкі і дзяўчаты гулялі ў гульню “Апрані ляльку”, “Зашпілі гузік”, дзе яшчэ раз замацавалі ўменне даводзіць справу да канца, упорна працаваць, развіваць характар і мэтанакіраванасць.

А самае галоўнае, гуляючы і дапамагаючы другім, дзеці вучыліся быць самастойнымі і верыць у сябе, свае сілы.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий