Выхаванцы дзіцячага сада Навагрудка пазнавалі малую радзіму  

- 17:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У санаторнай сярэдняй групе ясляў-сада № 12 Навагрудка прайшоў тэматычны тыдзень Мой горад.

У кожнага з нас ёсць малая радзіма. Няма даражэй месца, чым тое, дзе ты нарадзіўся і вырас. Для мяне і маіх выхаванцаў – гэта наш родны горад Навагрудак. У рамках тэматычнага тыдня “Мой горад” выхаванцы пазнавалі малую радзіму праз вывучэнне родных мясцін, дасягненняў землякоў, гістарычнага мінулага роднага краю і яго сучаснага развіцця, нацыянальна-культурных традыцый і духоўных набыткаў продкаў. У сваёй дзейнасці педагогі прытрымліваюцца прынцыпу “праз малое – да вялікага”.

Выхавальнікі груп правялі з дзецьмі шэраг мерапрыемстваў па знаёмстве з родным краем: гэта і заняткі, і гутаркі, і гульні, і віктарыны, і вандроўкі, і розныя падарожжы і экскурсіі. Цікавай была анлайн-экскурсія па славутых мясцінах Навагрудчыны. Выхавaнцы пазнаёміліся з Навагрудскім замкам, помнікамі Якубу Коласу, Невядомаму салдату, Адаму Міцкевічу, Рыцару, пабывалі на Гары Міндоўга, на алеі ліхтароў.

Любоў дзяцей да роднага краю выхоўваем праз фальклорныя творы і мастацкую літаратуру, сюжэтна-ролевыя гульні “Сям’я” і “Беларуская хатка”, а таксама праз фальклорныя святы. У кутку “Беларуская хатка” дзеці пазнаёміліся з мінулым краіны, абыгралі розныя сюжэты. Падчас конкурсу малюнкаў “Мой родны кут, мая замля” дзеці малявалі родны горад, свой дом, сваю вуліцу, любімыя кветкі, дрэвы, што растуць побач, дзіцячы сад, сваіх сяброў і родныя краявіды.

Асабліва цікавым, незабыўным стала літаратурная гасцёўня “Мой родны кут, мая зямля”, госцем якой быў Дзед Барадзед. Дзеці чыталі вершы пра радзіму на беларускай мове, гулялі з Дзедам Барадзедам у беларускія народныя гульні, расказвалі пра горад, вуліцу, дзе яны жывуць, пра сваіх бацькоў.

Уся работа па азнаямленні з родным краем вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з бацькамі. Асабліва важнымі з’яўляюцца сумесныя прагулкі бацькоў і дзяцей, наведванне музеяў, помнікаў, славутых месцаў, якія адлюстраваны ў анлайн-фотавыставе “З бацькамі па родным краі”. Таксама для бацькоў праведзены анлайн-кансультацыі “Разнастайнасць форм работы з дзецьмі па выхаванні любові да роднага краю і яго гісторыі”, “Каб мова беларуская гучала”.

У нашым дзіцячым садзе створаны ўсе неабходныя ўмовы, якія забяспечваюць рэалізацыю комплекснага падыходу ў рашэнні задач патрыятычнага выхавання: фарміраванне ведаў, пачуццяў, адносін і патрэб у дзейнасці, накіраванай на захаванне і памнажэнне багаццяў роднага краю.

 

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий