Урок пазакласнага чытання “Сустрэча з казкай”  

- 13:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Цікава і займальна прайшоў урок пазакласнага чытання ў 2 “В” класе сярэдняй школы № 3 Ашмян па тэме “Сустрэча з казкай”.

Вядома, што сучасныя дзеці не вельмі любяць чытаць, асабліва на беларускай мове. Але калі зацікавіць вучняў, то раўнадушных не застанецца.

Так, асаблівую цікавасць у другакласнікаў выклікалі беларускія народныя казкі. Кожны вучань у гэты дзень прынёс у школу кнігу з казкамі, падрыхтаваў пераказ любімай казкі, а некаторыя нават намалявалі любімых казачных герояў. Дзеці з захапленнем слухалі адно аднаго, разглядвалі ілюстрацыі, дзяліліся сваімі думкамі. Затым былі прапанаваны розныя гульні “Закончы казку”, “З якой казкі?”, “Чые словы?”, “Каго не хапае” і іншыя.

Такія ўрокі дапамагаюць развіваць мову вучняў, уменне выказваць свае адносіны да ўчынкаў герояў і выхоўваць цікавасць да беларускай літаратуры. Хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз пераканаліся, якія вялікія i чароўныя магчымасці закладзены ў беларускай казцы. Яна, як гаварыў Максім Танк, вучыць нас любіць родную мову, змагацца са злом i няпраўдай, марыць аб шчаслівым заўтрашнім дні.

 

Ала ПРАКОПЧЫК,
класны кіраўнік 2 “В” класа
сярэдняй школы № 3 Ашмян

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий