У рамках тыдня прафарыентацыі ў 10-м класе Сінькоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна прайшоў інтэрактыўны занятак-даследаванне “Прафесія маёй мары”.
У ходзе класнай гадзіны навучэнцы вызначыліся са сваімі самымі ярка выражанымі рысамі характару з дапамогай практыкавання “Круг”. “Парада сяброў” – гэта заданне, якое дапамагло аднакласнікам вызначыцца наконт якасцей, якія неабходна ім развіваць у сабе, каб дабіцца поспеху ў абранай імі прафесіі. Праз гульню “Аптыміст і песіміст” старшакласнікі вучыліся прымаць рэаліі жыцця і знаходзіць ва ўсім як адмоўныя, так і станоўчыя бакі.
Другая частка занятку была прысвечана міні-даследаванню. Дзесяцікласнікі склалі асабістую табліцу прафесійнага выбару. З дапамогай анкетавання навучэнцы вызначылі сферу дзейнасці, якая для кожнага з іх найбольш падыходзіць і ўпісалі ў табліцу назвы тых прафесій, якія іх зацікавілі. Потым звярнуліся да астралогіі і запісалі назвы прафесій, якія прапануе гараскоп па знаку задыяка. Наступны этап – прафесія, якую нясе імя. Сюды ж унеслі свае ўласныя пажаданні і пажаданні ў выбары прафесіі ад бацькоў. Прааналізаваўшы атрыманае, кожны зрабіў для сабе выснову. Кожны сваю. Але адзінае, што адзначылі ўдзельнікі такога даследавання, што парады астролагаў, бацькоў і нават псіхолагаў – гэта добра, але выбар за кожным з іх. І каб рэалізаваць сваю мару неабходна вельмі моцна жадаць гэтага, прыкладаць уласныя намаганні і цвёрда ісці да пастаўленай мэты.
Вера ЛОБАЧ,
класны кіраўнік 10-га класа
Сінькоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна