У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе Бераставіцкага раёна стала традыцыяй правядзенне агульнашкольных інтэлектуальных гульняў.
Сёння вельмі папулярныя сярод дарослых і дзяцей інтэлектуальныя гульні. Пазнавальная актыўнасць стымулюецца азартам, спаборніцкім характарам гульні. Інтэлектуальныя гульні – гэта крыніца не толькі ведаў, але і радасці, задавальнення ад інтэлектуальных перамог, ад свайго ўмення паказаць запас ведаў, быць знаходлівым, вырашаць цяжкія задачы.
Гульні ў Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе праводзяцца з перыядычнасцю раз у месяц. Кожны клас – каманда. Навучэнцам загадзя аб’яўляецца тэма гульні, каб у іх была магчымасць прачытаць больш літаратуры па тэме. У фае афармляюцца адпаведныя кніжныя выставы. Працуе аб’яднанне па інтарэсах “Інтэлектуальныя гульні”. Такім чынам, з дапамогай правядзення гульняў, у навучэнцаў фарміруецца патрэба ў сістэматычным чытанні.
Такія інтэлектуальныя чэмпіянаты вельмі падабаюцца дзецям. Правядзенне інтэлектуальных гульняў аказвае станоўчы ўплыў на навучэнцаў. Руская прыказка гаворыць: “Хто шмат чытае, той шмат ведае”. І гэта даказана нашымі перамогамі ў раённых інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”, “Гульні розуму”.
Гуляючы, вучні выхоўваюць у сабе шмат карысных якасцей. Найважнейшая з іх – здольнасць да хуткага лагічнага мыслення і ўменне не губляцца ў складанай сітуацыі.
Святлана ВОЙШЭЛЬ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы
Бераставіцкага раёна