Трэнінг для педагагічных работнікаў  

- 10:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З педагагічнымі работнікамі ясляў-сада № 6 Ашмян быў праведзены трэнінг на стварэнне атмасферы даверу, засваенне навыкаў самарэгуляцыі і фарміраванне навыкаў пазітыўнага самаўспрымання.

Сёння перад намі стаяць задачы па фарміраванні адэкватнага стаўлення да ўласнага здароўя як да адной з вышэйшых жыццёвых каштоўнасцей, па прадухіленні з’яўлення сімптомаў прафесійнага выгарання педагогаў, павышэнні ўзроўню псіхасаматычнага здароўя. Пры дапамозе практычных метадаў і прыёмаў можна ўмацаваць фізічнае і псіхічнае здароўе, зняць напружанне, стому, дапамагчы здабыць унутраную стабільнасць, упэўненасць у сабе, пазітыўнае мысленне.

Прафесійнае выгаранне ўзнікае ў выніку ўнутранага назапашвання адмоўных эмоцый без адпаведнай разрадкі або вызвалення ад іх. Небяспека выгарання заключаецца ў тым, што гэта не кароткачасовы прамежак, а доўгачасовы працэс “згарання дашчэнту”. Таму становіцца актуальнай карэкцыя псіхалагічнага стану і развіцця эмацыйнай устойлівасці педагога. Педагог павінен умець эфектыўна скідаць напружанне і аднаўляць працаздольнасць, а мэтанакіраванае выкарыстанне прыёмаў самарэгуляцыі дапаможа педагогу павысіць прафесійнае майстэрства, аптымальна пабудаваць свае зносіны з выхаванцамі і калегамі па працы.

Пазітыўнае мысленне – гэта чаканне шчасця, радасці, здароўя, паспяховага завяршэння любой сітуацыі. Уменне быць шчаслівым, паспяховым, здаровым, думаць пазітыўна – гэта вялікая ўнутраная праца, таму, каб наш арганізм захацеў гэтага, трэба яму дапамагчы.

Для стварэння атмасферы даверу, дабразычлівасці педагогам было прапанавана выканаць некалькі практыкаванняў: “Снежны ком”, “Самааналіз”, “Карусель” і г.д.

Пасля ўдзельнікі трэнінгу працавалі па табліцы “Сімптомы прафесійнага выгарання”, дзе аналізавалі сваё становішча і вызначалі, ці ёсць у іх прыметы выгарання.

Своечасовая прафілактыка можа прадухіліць, аслабіць або выключыць прафесійнае выгаранне. Палепшыць сваё жыццё можна толькі праз змяненне стаўлення да яго, праз успрыманне жыцця як самага каштоўнага дару. Трэба любіць усё, што робіш, або рабіць тое, што можаце рабіць з любоўю.

 

Марына ЯРКЕВІЧ,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 6 Ашмян

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий