Мерапрыемствы ў рамках месячніка па ваенна-патрыятычным выхаванні

- 12:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна праходзяць мерапрыемствы ў рамках месячніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Ва ўсіх кутках нашай краіны 8 лютага ўспаміналі юных герояў-антыфашыстаў. Не стала выключэннем і наша школа: навучэнцы 5–8-х класаў прынялі ўдзел у тэматычным мерапрыемстве, у рамках якога пазнаёміліся з гісторыяй памятнага дня, успомнілі юных герояў Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто назаўжды пайшоў у неўміручасць.

Не пакінуў абыякавым дзяцей і прагляд дакументальнага фільма пра герояў вайны, бо ў сям’і кожнага з іх былі свае героі, якія пайшлі на фронт. Несумненна, галоўная выснова, якую зрабілі ўсе ўдзельнікі сустрэчы: дзень памяці юных герояў-антыфашыстаў – гэта пастаянны напамін пра тое, што некалі адбылося, папярэджанне пра тое, што больш ніколі не павінна паўтарыцца. Гэта той урок, які мы ўсе павінны ведаць на памяць.

 

Ірына КАНАНЕЦ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий