У рамках Года гістарычнай памяці ў Крытышынскім дзіцячым садзе Іванаўскага раёна стартаваў праект “Мы памяць беражліва захоўваем”, накіраваны на работу па выхаванні ў дашкольнікаў пачуцця гонару за свой народ, павагі да яго здзяйсненняў і айчыннай гісторыі.
Педагогі далучаюць дзяцей да гістарычных падзей, знаёмяць з памятнымі датамі, героямі і традыцыямі краіны, вучаць шанаваць памяць салдат, загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, паважліва ставіцца да ветэранаў і старэйшага пакалення.
У межах праекта запланавана шмат мерапрыемстваў. Адно з іх (“Мы – юныя патрыёты!”) прайшло нядаўна і пашырыла веды выхаванцаў пра дзяржаўныя святы і гістарычную спадчыну.
Вясной на тэрыторыі ўстановы будзе адкрыты музей пад адкрытым небам “Дрэва-памяць” з удзелам ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Канечне, з-за псіхалагічных асаблівасцей дашкольнага ўзросту малых цяжка знаёміць з гісторыяй. Тым не менш праект адыгрывае важную сацыяльна-выхаваўчую ролю, у творчай форме знаёміць дзяцей з гісторыяй беларускага народа і яго традыцыямі.
Вераніка ЖУР,
загадчык Крытышынскага дзіцячага сада
Іванаўскага раёна