Залескія школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй і буднямі МТЗ

- 17:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на этапе першаснага прафесійнага выбару і праектавання паспяховай кар’еры” з мэтай павышэння прэстыжу рабочых спецыяльнасцей вучні Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна наведалі Мінскі трактарны завод.

Знаёмства з заводам пачалося з экскурсіі ў музей працоўнай славы МТЗ, дзе школьнікі даведаліся пра яркую і насычаную гісторыю стварэння завода, яго шлях да буйнейшага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. Затым навучэнцам паказалі вытворчыя цэхі, дзе ствараюцца легендарныя “Беларусы”. Школьнікі на свае вочы ўбачылі, як збіраюцца трактары, як працуе сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне. Юных гасцей пазнаёмілі з умовамі працы і адпачынку на прадпрыемстве, магчымасцямі для самарэалізацыі ў розных сферах вытворчай дзейнасці завода, сацыяльным пакетам, а таксама з запатрабаванымі рабочымі спецыяльнасцямі.

Вучні даведаліся пра планы завода на запуск новай вытворчасці, у сувязі з чым прадпрыемству спатрэбіцца кваліфікаваны персанал, азнаёміліся з мэтавымі праграмамі навучання ва УВА з далейшым працаўладкаваннем на заводзе.

Экскурсія скончылася, а цікавасць да прадпрыемства засталася. Цяпер школьнікі маюць уяўленне, як нараджаюцца трактары, які шлях ад задумкі да поля яны праходзяць. Магчыма, здарыцца так, што праз некалькі гадоў некаторыя з іх вернуцца на прадпрыемства ўжо ў якасці маладых спецыялістаў.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий