Знаёмства з персанажамі беларускай міфалогіі  

- 10:56ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

У гарадской бібліятэцы № 1 Мазыра для выхаванцаў ясляў-сада № 31 праведзена літаратурна-фальклорная вандроўка “Чароўны свет беларускіх легенд”. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта Родны свой край любі і ведай”.

З вышыні нашага цывілізаванага стагоддзя можа здацца, што жыццё беларусаў у даўніну было неверагодна сумным, але гэта не так. Будні нашых продкаў напаўнялі ўражаннямі прадстаўнікі міфічнага свету. Амаль 500 персанажаў захоўвае беларуская міфалогія: Дамавікі і падобныя ім асобіны, якія “засялялі” дамы, лясы, палі, рэкі.

Нашы выхаванцы з цікавасцю акунуліся ў міфічны свет продкаў, даведаліся, у што яны верылі і каму пакланяліся. Пазнаёміліся з Дамавіком і Дамавухай – захавальнікамі хатняга ачага, сімваламі парадку і дабрабыту ў сям’і, з Зюзям і Марозам – гаспадарамі зімовай пары. Лесавіком – абаронцам лесу і ўсяго жывога ў ім, а таксама з добрым лясным богам – Купальскім Дзядком.

Працягам сталі гульні: “Гаспадар лесу”, “Дапамажы Лесавіку сабраць дары лесу”, “Клубок”, “Дапамога Дамавусе”, “Снежкі”. Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма “Дамавічок Кузя”, а дадому дзеці пайшлі з размалёўкай “Папараць-кветка”.

 

Алена АНДРЭЕНКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада 31 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий