Дашкольнікі спазнаюць родны край  

- 14:37МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Завочнае падарожжа па Беларусі здзейснілі выхаванцы ясляў-сада № 4 “Рамонак” Клімавіч.

Выхавальнік Алена Гудкова правяла хлопчыкаў і дзяўчынак па некалькіх тэматычных прыпынках, якія дазволілі ім спазнаць асаблівасці сваёй радзімы.

На першым прыпынку дзеці пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі краіны. Яны даведаліся, што ў кожным элеменце сімволікі закладзены глыбокі сэнс: гісторыя і традыцыі народа.

Пасля адбылася сустрэча рабят з прыродным багаццем Беларусі. Выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі пра жывёл і расліны нашай мясцовасці. З малюнкаў-адгадак яны вылучылі прыродныя сімвалы роднага краю.

Апошні прыпынак “Бабулін куфэрак” таксама выклікаў непадробную цікавасць. Дзеці не толькі даведаліся пра народныя промыслы беларусаў – ганчарнае рамяство, разьбу па дрэве, вышыўку, саломапляценне – але і змаглі патрымаць у руках прадметы творчасці.

Завяршыла падарожжа гульня ў лато “Мая краіна”. Выхаванцы правільна запоўнілі ўсе палі картак, а гэта значыць, што занятак прайшоў з карысцю.

 

Алена МАКАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 4 “Рамонак” Клімавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий